Дзяўчына спрабавала будаваць новае жыццё ў цывілізацыі

Прывітанне! Мы – звычайная беларуская сям’я, якая жыве, як Бог дасць, а то і крышачку лепш. 

Мяне клічуць Дзіяна diana_dobrodeeva, мне 26 год, я арганізатар і вядучая дзіцячых мерапрыемстваў, а ў дадатак – пачынаючы капірайтар. Майму сыну Даніку 3 гады, і ён пакуль цалкам хатні хлопчык. Наша жыццё склалася так, што заможжа і горад я абмяняла на вясковую хату, цішыню, агарод і вершы.

У горадзе ў мяне была праца, муж, мастацкі праект і мора мараў, якое раптоўна высахла пасля пячаткі разводу ў пашпарце. Спачатку спрабавала будаваць новае жыццё ў цывілізацыі, а потым зразумела, што больш так не хачу. 

І вось адным цудоўным днём я сабрала нашы з сынам рэчы і мы паехалі ў вёску да маіх бацькоў, якая мне не падабалася з дзяцінства (не люблю аграгарадкі і ўсё тут). На той момант мне было 24 гады…Маці і отчым простыя, добрыя людзі, але нават яны, думалі, што мая дэпрэсуха скончыцца і я вярнуся ў горад. А што зрабіла я? Я пакінула ім на дзень Даніка, села на ровар і паехала шукаць свой кут, каб бліжэй да іх і без суседзяў.

Хутароў у нашай акрузе шмат, але далёка ехаць не прыйшлося. Памятаю: жнівень, 2020 год, кручу педалі цераз поле і бачу адзінокі цагляны домік, паросшы вінаградам, з вялікім кавалкам зямлі і з травой мне па пояс. Усё. Тут мае думкі спыніліся. Я як родная зайшла на панадворак, села на ганак і сказала сабе: я застаюся. Мая маці доўга смяялася.

На той момант у мяне ніхто не паверыў, акрамя двух сяброў. Цяжкасці рынуліся на мяне хваляй, але я зрабіла ўсё магчымае, не адступаючы ад мэты. Чэрвень, 2021 год: цягну рэчы ў гэты дом. Маці зноў смяецца, але такая шчаслівая.

І вось ужо крыху больш года я афіцыйна – пані Дзіянка малюпасенькай вёсачкі Буцюрмы Астравецкага раёну Гродзенскай вобласці. Зараз жывем усе разам: я , Данік, яго бабуля Святлана і дзед Яўген (мае бацькі). Ну, куды мы без іх? Каб не бацька, то я б ужо даўно загнулася ад мужыцкай працы. 

Маці часта ўзгадвае, як я змагалася за гэту хату. Чаго толькі не было!

Як з’ехаліся ўсе разам, я пачала дыктаваць умовы (смяюся): не чапаць драўляныя падлогі, столь і не бурыць печкі. Бацькі пагадзіліся. У хаце не было ні вады, ні прыбіральні, але зараз, дзякуй Богу ёсць. Хоць ведаецце, я б і без гэтага не загінула. Калі ёсць рукі, ногі – лічы, шчаслівы. Я да цяжкасцяў стаўлюся пазітыўна. 

Еўрарэмонт у гэтай хаце забаронены, інакш нагі маёй тут не будзе. Я люблю, калі проста, утульна і з густам.

Працы, канешне, шмат, але не ўсё адразу. Вясной даробім галоўнае і нарэшце прыбяром старыя пабудовы на тэрыторыі, а зараз трэба спакойна перазімаваць. Жыццё на вёсцы, магчыма, і не заўсёды казачнае, але прыкольнае, калі прыкольны ты.

Ёсць знаёмыя, якія і зараз не могуць паверыць у мой выбар, але шмат і тых, хто падтрымлівае. Пераезд змяніў мяне ў лепшы бок, я гэта адчуваю. Вельмі падабаецца збіраць травы для гарбаты і садзіць кветкі. Я за год столькі вывучыла і прачытала, што часам сама не веру. Ды і маляваць пачала. У мяне тут сапраўдны мальберт, гара крутых фарбаў і сляды мастацтва па ўсёй хаце.

Мару пра кантактны заапарк для дзетак (казу Марусю, дзвюх гусей, таго самага барашка з Экзюперы – абавязкова), каб яны прыязджалі з гораду паглядзець на жыццё з другога боку. Але пакуль у нас ёсць толькі свіні, сабака Хацік і каты, якія прыйшлі і засталіся. Зразумела, што ёсць цяпліца і градкі, але агародніну мы не прадаем. Падару маці яшчэ адну цяпліцу, вось тады няхай і прадае свае таматы, перцы і г.д., а я дапамагу ёй з брэндам.

Сваімі Буцюрмамі займацца буду ў любым выпадку, пакуль мяне зямля носіць, нават калі набуду другі хутарок (а я яго абавязкова набуду). Набываючы хату, для мяне было вельмі важна, каб мінулыя гаспадары былі  добрымі людзьмі. Так і атрымалася: чалавек, які будаваў гэты дом, быў шчырым і працавітым да апошняй хвіліны. Ні ў якім разе не хочацца сапсаваць энэргетыку дома.

Прырода тут радуе вочы: грыбныя лясы, 2 кілометры да Віліі, 6 – да бліжэйшага возера. Але гасцям трэба памятаць, што ў нас памежная зона і без пашпарту лепш не ехаць.

Жывем тут і ўлетку, і зімой. Толькі я на працу ў горад катаюся, а бацькі так і працуюць у сваім аграгарадку Падольцы.

Я лічу, што вёскі павінны жыць. З прыродай пачынаеш адчуваць сапраўднае жыццё. А то мы ўсе бяжым некуды ў сваіх мегаполісах, ды глядзім, хто каго абгоніць… А насамрэч бегчы трэба толькі на трэніроўках, у астатніх выпадках трэба проста жыць.

Кожнаму чытачу жадаю моцнага здароўя і сонейка пад сэрцам!  Вялікі  дзякуй Вам за гэты патрэбны і светлы праект.

Наш Instagram veska_life 

Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Хотите стать героем нашей рубрики? Или мечтаете о своем доме в деревне?
Пишите на нашу почту  veskalife.info@mail.ru

Перепечатка текста и фотографий Veska Life без разрешения редакции запрещена. 

Scroll to Top

Proin ullamcorper pretium orci donec necscele risqueleoam massa dolor imper dietnec consequata congue idsem maecenas malesuada faucibus finibus.

Address

Uluwatu Jimbaran ST, 1919 - Bali, Indonesia

call us

+62 212-345-321

email us

deva@mail.com

Proin ullamcorper pretium orci donec necscele risqueleoam massa dolor imper dietnec consequata congue idsem maecenas malesuada faucibus finibus.

Address

Uluwatu Jimbaran ST, 1919 - Bali, Indonesia

call us

+62 212-345-321

email us

deva@mail.com