Гэты допіс @vetraz.by і @minsk.windows прысвяцілі ліштве – традыцыйнаму аздабленню вокнаў. Разумеем, што захаваць вёску ў яе традыцыйным выглядзе сёння немагчыма, ды й не трэба – было б дзіўна не карыстацца ў 21 ст. будаўнічымі тэхналогіямі і архітэктурнымі прыёмамі сучаснасці. Аднак усё гэта, на наш погляд, можа цалкам арганічна спалучацца з лепшымі здабыткамі традыцыйнай культуры.
Галоўным прынцыпам народнага дойлідства была дэталёвая прадуманасць і абгрунтаванасць кожнага рашэння. Сучасныя архітэктары захапляюцца дасканала выверанымі прапорцыямі і гарманічнымі канструкцыямі традыцыйных беларускіх хат. Чаму б не скарыстацца лепшымі напрацоўкамі нашых продкаў? Ліштва – адна з такіх.
Ліштвы – гэта накладныя гладкія ці фігурныя планкі вакол аконнага (дзвярнога) праёма. Яны складаюцца з надаконніка, падаконніка і бакавін. Функцыянальна ліштва прызначана закрываць пазы паміж аконнай каробкай і зрубам. Але несумненна выконвае і дэкаратыўна-мастацкую ролю.
Ліштвы на тэрыторыі Беларусі сустракаюцца розныя:
Усходнія рэгіёны дэманструюць значна больш дэкаратыўны выгляд. Асабліва багата і разнастайна выглядаюць ліштвы паўднёвага ўсходу Гомельшчыны.
Ліштвы паўночнага захаду вызначаюцца лаканічным, пераважна геаметрычным, дэкорам. Разьба тут больш стрыманая і сціплая, а часам ўвогуле адсутнічае.
Мастацтвазнаўца, прафесар Яўген Сахута ў кнізе “Беларускі народны архітэктурны дэкор” сістэматызаваў ліштвы і падзяліў іх на:Ліштвы-акаймоўкі (прататып астатніх відаў, без якога-небудзь выразнага дэкору)
Карнізныя (надаконнік мае выгляд прафіляванага карнізу)
Франтонныя (трохвугольная форма надаконніка)
Лучковыя ліштвы (дугападобныя, паўкруглыя абрысы)
Ажурныя ліштвы (раслінныя завіткі, геаметрычны арнамент, салярныя матывы і інш.)
Разьбяныя ліштвы вядомы на Беларусі з 11 ст. (фрагмент знойдзены пры раскопках Полацка ў 1959). Да 19 ст. простыя ліштвы бытавалі ў афармленні жылля гарадоў і мястэчак. З сярэдзіны 19 ст. ліштвы з’явіліся і ў вёсках.
У каруселі – здымкі сучасных вокнаў з ліштвамі на драўляных дамах Мінска ад @minsk.windows
Наш Instagram veska_life
Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Хотите стать героем нашей рубрики? Или мечтаете о своем доме в деревне?
Пишите на нашу почту veskalife.info@mail.ru
Перепечатка текста и фотографий Veska Life без разрешения редакции запрещена.