Тайна Вялікай Ліпы

На жаль, сядзібны дом да нашага часу не захаваўся, і якім ён быў, мы можам толькі здагадвацца. Але шмат чаго можна зразумець па флігелю, амбару, бровару і браме-стайне. Сумяшчэнне стайні і брамы ў рамках аднаго будынку – унікальная з’ява. Але ёсць яшчэ ў гэтай сядзібы свая тайная гісторыя…
Дзеля чаго патрэбны былі такія вялікія стайні? Чаму Абуховічы не прадавалі сваі ўладанні Радзівілам, якія набылі ўсё навокал? Цікава? Тады расказваю…


У 1596 годзе Мікалай Хрыстафор Радзівіл “Сіротка” набывае мястэчка Сталовічы, што ў 35 кіламетрах ад Вялікай Ліпы. І вось яго сын Караль, які вучыўся ў Італіі, уступае там у рыцары найстарэйшага ў свеце Мальтыйскага ордэна иааннітаў, ці гаспітальераў, і ў 1609 годзе адчыняе ў Сталовічах камандорства гэтага ордэна. Сымбалем камандорства робіцца касцёл аўтарства італьянца Іосіфа Фантаны і літвіна Іагана Глаўбіца.
Як вядома, гісторыя амаль што ўсіх храмаў на тэрыторыі Беларусі аднолькавая. У 1868 годзе касцёл перабудоўваюць у праваслаўную царкву, караючы ўсіх прыхільнікаў рыцараў Мальтыйскага ордэну. Але, прадбача гэта, рыцары даўно змянілі месца сваёй дыслакацыі. І гэта была… дакладна, сядзіба Абуховічаў. Улады ішлі па следу Радзівілаў, і ніяк не маглі падумаць, што гордыя Абуховічы, адмовіўшыя ў продажы свайго маёнтка самім уладальнікам Нясвіжа, з’яўляюцца чальцамі мальтыйского ордэну.


У стайнях сядзібы трымаліся коні – дэстріэры, якія валодалі якасцямі, спрыяльнымі дзеля выкарыстання іх у рыцарскіх турнірах. Ва флігеле вывучаліся дзеці, а ў вялікіх падвалах са скляпяністымі столямі праводзіліся тайные рыцарскія абрады і пасвячэнні. Усё гэта цягнулася да “злучэння” земляў усходняй і заходняй Беларусі, калі ўладальнікам маёнтку прыйшлося з’ехаць у эміграцыю, увезя з сабой тайну беларускіх рыцараў. Сядзіба была абрабавана і разбурана, і зараз гэта гісторыя ахутана цемрай. Нагадваюць нам аб ёй толькі картушы ў выглядзе галоў рыцараў над уваходамі ў стайні.
Кажуць, што патомкі рыцараў да нашага часу інкогніта прыяжджаюць у Вялікую Ліпу…

Автор статьи и фото Судник Михаил https://instagram.com/kindus9978 

Наш Instagram veska_life 

Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Хотите стать героем нашей рубрики? Или мечтаете о своем доме в деревне?
Пишите на нашу почту  veskalife.info@mail.ru

Перепечатка текста и фотографий Veska Life без разрешения редакции запрещена. 

Scroll to Top

Proin ullamcorper pretium orci donec necscele risqueleoam massa dolor imper dietnec consequata congue idsem maecenas malesuada faucibus finibus.

Address

Uluwatu Jimbaran ST, 1919 - Bali, Indonesia

call us

+62 212-345-321

email us

deva@mail.com

Proin ullamcorper pretium orci donec necscele risqueleoam massa dolor imper dietnec consequata congue idsem maecenas malesuada faucibus finibus.

Address

Uluwatu Jimbaran ST, 1919 - Bali, Indonesia

call us

+62 212-345-321

email us

deva@mail.com