Мосар. Беларускі Версаль

З пачатку 16 стагоддзя вядома месца з назвай Мосар. Нічым не адрознівалася яно ад іншых такіх самых на нашых беларускіх землях. Шляхта ўладарыла, будавала падацы і храмы, народ працаваў на зямлі. І піў. Піў бязбожна, асабліва ў другой палове 20 стагоддзя. Колькі чалавечых лёсаў было змарнавана і пакалечана гарэлкай!
Пакуль у Мосары не з’явіўся свой месія – ксёндз Ёзас Булька. Немагчыма сабе ўявіць, што да 55 гадовага ўзроста Ёзас працаваў кіраўніком аддзела кадраў у Вільні на электратэхнічным заводзе. А ксёндзам стаў толькі ў 62 гады, адчуўшы сваё прызначэнне служыць Пану Богу.
І вось ён змагаўся за душу кожнага чалавека. Змагаўся, адчыніўшы клуб, пабудаваўшы стадыён для моладзі. Ёзас Булька завёў «Кнігу цвярозасці», дзе людзі давалі зарок Богу больш не піць гарэлку. Арэлі для дзетак, танцпляцоўка. І, зразумела – прыгажосць навокал, побач з якой проста сорамна выглядаць непрыстойна. Ландшафтны парк, які зрабіў ксёндз Булька, у 1996 годзе быў прызнаны помнікам прыроды і архітэктуры.
Дабрыню мясцовых людзей мы пабачылі на прыкладзе Марыі Раманаўны, якая правяла нам экскурсію па тэрыторыі комплекса і касцёлу святой Ганны. З якім запалам, любоўю і цеплынёй яна гэта рабіла! Нам не хапіла часу, здаецца, хадзілі і слухалі б яе яшчэ і яшчэ.
Нажаль, ксёндз Булька ўжо памёр, але справа яго доўжыцца. Вось так могуць натхняць сваёй працай і верай такія людзі.
Завітайце ў Мосар і вы, не пашкадуеце.

Автор статьи и фото Судник Михаил https://instagram.com/kindus9978 

Наш Instagram veska_life 

Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Хотите стать героем нашей рубрики? Или мечтаете о своем доме в деревне?
Пишите на нашу почту  veskalife.info@mail.ru

Перепечатка текста и фотографий Veska Life без разрешения редакции запрещена. 

Scroll to Top

Proin ullamcorper pretium orci donec necscele risqueleoam massa dolor imper dietnec consequata congue idsem maecenas malesuada faucibus finibus.

Address

Uluwatu Jimbaran ST, 1919 - Bali, Indonesia

call us

+62 212-345-321

email us

deva@mail.com

Proin ullamcorper pretium orci donec necscele risqueleoam massa dolor imper dietnec consequata congue idsem maecenas malesuada faucibus finibus.

Address

Uluwatu Jimbaran ST, 1919 - Bali, Indonesia

call us

+62 212-345-321

email us

deva@mail.com