Вёска Порплішча

Сёння размова пойдзе пра царкву ў вёсцы Порплішча Докшыцкага раёна.

 

Лічыцца, што на гэтым месцы першы храм быў пабудаваны ў 1627 годзе. А справа была такая…

Праводзіліся ў гэтых мясцінах раней кірмашы, бо тут было скрыжаванне гандлёвых шляхоў: з Докшыц на Глыбокае, з Мядзела на Ўшачы, з Бягомля на Міёры і далей на Латгалію да Балтыйскага мора. Прывёз сюды на продаж авечак і Ясь Стрыга – купец з Параф’янава. Да нешта пайшло ня так, спужаліся авечкі людскога гоману, ці яшчэ што, ды разбяжаліся па акрузе. Кінуўся шукаць Ясь сваіх авечак, ды заблукаў. А тут жа лясы ды балоты. Некалькі дзён хадзіў ён, згаладаў бедны, змерз, як цуцык, пакуль ня ўбачыў у прасвеце леса поле і вёску. Выйшаў купец з леса, упаў на калені, пацалаваў зямлю, ды паабяцаў пану Богу збудаваць на гэтым месцы царкву. Вось так і з’явіўся тут храм, які зараз называецца Спаса-Прэабражэнскай царквой. Эх, ведаў бы Ясь Стрыга, што будзе потым з яго пабудовай!

А далей храм ня раз перараблялі. У 1793 годзе, пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай, вёска Порплішча адышла да расейскай імперыі, і паняслося. Адразу ж храм капітальна перабудоўваюць, потым, у 1881 годзе на ім з’яўляюцца вежа-званіца і купал. Рамонт адбываецца і напрыканцы 20 стагоддзя, а напачатку 21-га, наогул, вежу і купал зашываюць у салатавы сайдынг, што справакавала, нават, звяртанне ў пракуратуру дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў. Але, дзе зараз тое таварыства, а сайдынг дагэтуль на месцы.

Нягледзячы на такую колькасць рамонтаў, царкву ў Порплішчы можна назваць беларускай Пізанскай вежай. Калі глядзець на яе з боку дарогі, бачна, што купал праціснуў дах і нахіліўся ўправа. Ня ведаю, ці небяспечна гэта, але ў званы ніхто па гэтай справе ня б’е. Вам ўсялякім выпадку, я інфармацыі не знайшоў.

Насупраць царквы стаіць яшчэ адзін драўляны храм – касцёл Дзевы Марыі. Так што, будзеце праязджаць, націсніце на тормаз і спыніцеся.

Автор статьи и фото Судник Михаил https://instagram.com/kindus9978 

 

Наш Instagram veska_life 

Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Хотите стать героем нашей рубрики? Или мечтаете о своем доме в деревне?
Пишите на нашу почту  veskalife.info@mail.ru

Перепечатка текста и фотографий Veska Life без разрешения редакции запрещена. 

Scroll to Top

Proin ullamcorper pretium orci donec necscele risqueleoam massa dolor imper dietnec consequata congue idsem maecenas malesuada faucibus finibus.

Address

Uluwatu Jimbaran ST, 1919 - Bali, Indonesia

call us

+62 212-345-321

email us

deva@mail.com

Proin ullamcorper pretium orci donec necscele risqueleoam massa dolor imper dietnec consequata congue idsem maecenas malesuada faucibus finibus.

Address

Uluwatu Jimbaran ST, 1919 - Bali, Indonesia

call us

+62 212-345-321

email us

deva@mail.com